Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэнецца з тысячамі бяздомных з усёй Еўропы
Святы Айцец
02.05.2016 18:31

У лістападзе 2016 г. тысячы людзей, якія жылі або жывуць на вуліцы, прыедуць у Ватыкан з усёй Еўропы, каб сустрэцца з Папам Францішкам за тыдзень да завяршэння Юбілею Міласэрнасці.

Пантыфік прыме іх 11 лістапада, у дзень успаміну святога Марціна Турскага, вядомага тым, што палову свайго плашча ён, калі яшчэ быў рымскім салдатам, аддаў жабраку.

Папа Францішак часта дорыць кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў памятны медаль з выявай жэсту святога Марціна, каб нагадаць пра неабходнасць абароны правоў і годнасці бедных.

У нядзелю 13 лістапада бяздомныя прымуць удзел у святой Імшы ў Ватыкане, якую ўзначаліць Пантыфік.

Арганізуе сустрэчу асацыяцыя «Fratellо» (Брат). «Гэтая пілігрымка і сустрэча з Папам Францішкам, – гаворыцца ў заяве арганізатараў, – дазволіць найбольш уразлівым асобам нашага грамадства, якія часта знаходзяцца ў сітуацыі грамадскага выключэння, пераканацца, што іх месца ў сэрцы Бога і ў цэнтры Касцёла».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.