Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пачалася сустрэча Папы Францішка і Патрыярха Кірыла
Святы Айцец
13.02.2016 00:13

12 лютага каля 14.30 па мясцовым часе пачалася сустрэча Папы Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Прадстаяцелі Цэркваў сустрэліся ў зале гаванскага аэрапорта імя Хасэ Марці, спецыяльна падрыхтаванай для іх прыёму.

Ідучы насустрач, яны ўсміхнуліся адзін аднаму, а наблізіўшыся, моцна абняліся. «Адлегласць не стала перашкодай для нашай сустрэчы», - адзначыў Патрырх Кірыл.

Папа Францішак прызнаўся, што меў у сэрцы прагненне, каб гэтая сустрэча адбылася раней.

Папа падзякаваў Прадстаяцелю Рускай Праваслаўнай Царквы за тое, што змяніў маршрут свайго лацінаамерыканскага падарожжа дзеля гэтай сустрэчы, на што Патрыярх Кірыл адказаў, што гэта адбылося «па волі Божай».

Трэба адзначыць, што двухгадзінная сустрэча Папы і Патрыярха мае характар «прыватнай».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.