Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік пацвердзіў, што наведае Калумбію
Святы Айцец
12.02.2016 20:55

Папа Францішак пацвердзіў, што ў 2017 годзе наведае Калумбію для магчымага падпісання мірнага пагаднення паміж урадам і паўстанцамі Рэвалюцыйных узброеных сіл Калумбіі (ФАРК).

Адказваючы на пытанне калумбійскага журналіста падчас пералёту ў Мексіку, Святы Айцец выказаў гатоўнасць прыбыць у краіну, калі мірныя перамовы паміж бакамі, якія вядуцца ў Гаване, прывядуць да заключэння згоды.

Размаўляючы з журналістамі, Пантыфік прызнаўся, што яго асабістым глыбокім жаданнем з’яўляецца малітва перад цудатворным абразом Маці Божай Гвадэлупскай, таямніца якога «шмат вывучаецца, але якой не знаходзіцца чалавечага тлумачэння».

Папа таксама распавёў, што падарожжа ў Мексіку стане апошнім для цяперашняга арганізатара папскіх візітаў Альберта Газбары, які сыходзіць на пенсію.

Пантыфік падзякаваў яму за шматгадовую працу і прадставіў новага арганізатара Апостальскіх падарожжаў: калумбійскага святара кс. Маурысіо Руэда, які да гэтага часу працаваў у Дзяржсакратарыяце.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.