Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа павіншаваў Украіну з Днём Незалежнасці
Святы Айцец
25.08.2015 14:42

Папа Францішак скіраваў прывітанне з нагоды Дня Незалежнасці Украіны, які адзначаўся 24 жніўня. Пасольства гэтай краіны пры Святым Пасадзе, а таксама Адміністрацыя Прэзідэнта, паведамілі, што Пантыфік даслаў адмысловы ліст да Пятра Парашэнкі.

«У гэтай складанай сітуацыі я малюся за вашу краіну і застаюся ў духоўным адзінстве з ахвярамі, іх сем’ямі і з усімі тымі, хто пакутуе. Я падтрымліваю гэтыя намаганні, якія могуць дапамагчы ўкраінскаму народу ісці ў будучыню ў духу мірy і адзінства», – напісаў Святы Айцец.

Папа дадаў, што ў сваіх малітвах просіць Божага благаслаўлення для Прэзідэнта краіны і ўсяго народа.

23 жніўня падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі»  Папа таксама згадваў Украіну, заклікаўшы «паважаць узятыя абавязацельствы па ўвядзенні міру і вырашэнні гуманітарнай сітуацыі ў краіне».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.