Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Пасад шукае місіянераў міласэрнасці
Святы Айцец
28.07.2015 13:42

Святы Пасад шукае місіянераў міласэрнасці, якіх Папа Францішак скіруе на асаблівую місію прабачэння на ўсіх кантынентах. Гаворка ідзе пра святароў, якія павінны быць жывым знакам Айца, які прымае ўсіх, хто шукае Божага прабачэння. Ініцыятыва з’яўляецца часткай святкавання абвешчанага Пантыфікам Надзвычайнага Святога Года Міласэрнасці.

Папа разашле святароў у Папяльцовую сераду 2016 года, якая па часе прыпадзе на Юбілей. Падкрэсліваецца, што яны павінны быць “пераканаўчымі вестунамі міласэрнасці і пасланнікамі радасці прабачэння”.

“Папскім місіянерам” можна стаць, запоўніўшы адпаведную форму ў інтэрнэце. Абраныя святары будуць запрошаны дыяцэзіяльнымі біскупамі ў сваіх краінах да ажыццяўлення “народных місій” або канкрэтных ініцыятыў, звязаных са Святым Годам, з канкрэтнай спасылкай на цэлебрацыю сакрамэнту пакаяння. Пантыфік, у сувязі з гэтым, дасць ім уладу адпушчэння грахоў, зарэзерваваных Апостальскай Сталіцай.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.