Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Харватыі
Святы Айцец
29.05.2015 12:51

28 мая Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Харвацкай Рэспублікі Калінду Грабар-Кітаравіч, якая затым сустрэлася з Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам П'етро Паралінам і сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.

У ходзе сардэчных перамоў адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Харватыяй, умацаваныя адпаведнымі пагадненнямі, заключанымі паміж бакамі. Удзельнікамі сустрэч абмяркоўваліся тэмы, якія ўяўляюць агульную цікавасць, сярод якіх супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай на карысць супольнага дабра харвацкага грамадства, у прыватнасці падтрымка сем’яў і моладзі.

Закраналася таксама тэма сацыяльных наступстваў сусветнага эканамічнага крызісу. Гаворка ішла таксама пра галоўныя рэгіянальныя выклікі, з асаблівай увагай на сітуацыю харвацкага насельніцтва ў Босніі і Герцагавіне, адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.