Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак прызначыў новых біскупаў у Іспаніі
Святы Айцец
29.08.2014 12:45

28 жніўня Папа Францішак прыняў просьбу аб адстаўцы кардынала Антоніа Марыі Роука Варэлы з пасады арцыбіскупа Мадрыдскага, у сувязі з дасягненнем іерархам пенсійнага ўзросту. На гэту пасаду Святы Айцец прызначыў арцыбіскупа Карласа Асора Сьеру, да гэтага Мітрапаліта Валенсіі.

Адначасова, на пасаду арцыбіскупа Валенсіі Пантыфік прызначыў кардынала Антоніа Канізарэса Лавэра, да гэтага прэфекта Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. 78-гадовы кардынал Варэла быў арцыбіскупам Мадрыдскім з 1994 г. Яго пераемнік, арцыбіскуп Карлас Асора Сьера нарадзіўся ў 1945 г. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 28 гадоў, пасля вучобы ў семінарыі ў Саламанцы і ў некаторых універсітэтах Іспаніі. Займаўся душпастырствам моладзі, семінарыстаў і кіраваў апостальствам свецкіх вернікаў. Біскупскую сакру атрымаў у 1996 г. З 2009 г. быў арцыбіскупам Валенсіі.

Новапрызначаны Мітрапаліт Валенсіі кардынал Антоніа Канізарэс Лавэра, таксама нарадзіўся ў 1945 г. Ён стаў святаром у 25 гадоў. Займаўся душпастырскай і выкладчыцкай дзейнасцю. З 1992 г. нёс біскупскае служэнне, напачатку ў Авіле, затым у Гранадзе і ў Таледа. Кардынальскі берэт атрымаў з рук Бэнэдыкта XVI у 2006 г., а праз два гады пачаў працу ў Ватыкане, у якасці прэфекта Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.