Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Інтэрв'ю пасля першых 500 дзён Пантыфікату даў Папа Францішак аргенцінскаму выданню
Святы Айцец
29.07.2014 14:09

Інтэрв'ю з Папам Францішкам апублікавана на старонках “Viva”, нядзельнага дадатку да аргенцінскай газеты “Clarín”. Спецыяльны выпуск прысвечаны Святому Айцу з нагоды першых 500 дзён яго Пантыфікату, якія завяршаюцца на гэтым тыдні. Малітва, праца, сям’я і дзеці, эмігранты, мір ва ўсім свеце, экалогія, – тэмы, якія закрануў Папа ў інтэрв’ю.

Пантыфік распавёў аргенцінскаму журналісту Пабло Кальва пра жанчыну, якая, калі ён быў яшчэ дзіцём, прыходзіла дапамагаць яго маці па гаспадарцы. Яна прыбыла ў Аргенціну з Італіі і была ўдавой з двума дзецьмі. Яе муж загінуў на вайне. Хорхе Берголіо зноў сустрэў яе, калі быў ужо святаром. Незадоўга да сваёй смерці яна падарыла яму сярэбраны медалік Найсвяцейшага Сэрца, які ён да сённяшняга дня пастаянна носіць і штодня ўзгадвае простую, працавітую жанчыну.

Гаворачы аб сям’і, Папа адзначыў, што як спавяднік часта пытаўся ў маладых маці, ці бавяцца яны са сваімі дзецьмі. Пантыфік падкрэсліў, што гэта вельмі важна для здаровага выхавання. Другая практычная парада, якую даў Папа, – не ўключаць тэлевізар, калі сям’я садзіцца за стол, таму што гэта ўскладняе ўзаемаадносіны.

Папа таксама ўзняў пытанне абароны навакольнага асяроддзя. “Калі, напрыклад, у горназдабыўной прамысловасці выкарыстоўваецца метад, у выніку якога забруджваецца вада, бо так сёння адбываецца найчасцей, гэтаму не надаецца значэння. І так працягваецца забруджванне прыроды. Я думаю, што тут не з’яўляецца пытання: “Ці чалавецтва праз такое неабдуманае і тыранічнае выкарыстанне прыроды не здзяйсняе самагубства?”” - звярнуў увагу Пантыфік.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.