Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік узгадаў пра гадавіну пачатку Першай сусветнай вайны і заклікаў да міру
Святы Айцец
28.07.2014 13:30

27 ліпеня 2014 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра Папа Францішак нагадаў аб гадавіне пачатку Першай сусветнай вайны, мільёнах смерцяў і велізарных разбурэннях, якія яна прынесла. Святы Айцец выказаў надзею, што, памятаючы гэтую трагічную падзею, свет не будзе паўтараць памылкі мінулага, прыме ўрокі гісторыі і будзе спрыяць мірнаму і мужнаму дыялогу.

Пантыфік прызнаўся, што яго асаблівую заклапочанасць выклікаюць “тры крызісныя рэгіёны”: Блізкі Усход, Ірак і Украіна. “Я прашу, каб вы працягвалі лучыцца са мной у малітве, каб Пан мог даць народам і ўладам гэтых рэгіёнаў мудрасць і сілу, неабходныя для спрыяння шляху міру, ставячыся да кожнага абвінавачвання з цвёрдасцю дыялогу, перамоў і сілай прымірэння”, - сказаў Папа. “У цэнтры кожнага рашэння павінны стаяць не асабістыя інтарэсы, але агульнае дабро і павага да кожнага чалавека”, - дадаў Святы Айцец.

“Браты і сёстры – ніколі больш вайны! - заклікаў Папа і звярнуўся да канфліктуючых бакоў: - Прашу вас, спыніцеся!”

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.