Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік заклікае змагацца з культурай смерці
Святы Айцец
22.07.2014 13:49
Папа Францішак заклікаў католікаў у Ірландыі і Вялікабрытаніі змагацца з культурай смерці. Аб гэтым Пантыфік напісаў у сваім пасланні на Дзень Жыцця, які будзе праходзіць у мясцовых Касцёлах у наступную нядзелю. Святы Айцец спадзяецца, што гэта штогадовае сведчанне аб святасці жыцця мабілізуе ўсіх вернікаў, асабліва маладых католікаў да пошуку належнай прававой абароны асноўнага права чалавека на жыццё, а таксама да абвяшчэння і сведчання міласэрнай любові Хрыста тым, хто пакутуе ад новых форм беднасці. Тэматыка Дня Жыцця ў Ірландыі і Вялікабрытаніі сканцэнтравана не толькі вакол ненароджаных дзяцей і іх маці, але і пажылых людзей, тых, хто схіляецца да самагубства і членаў іх сем’яў.

Гаворка ідзе пра пашырэнне ў грамадстве клімату спагады, разумення і ўважлівага стаўлення да асоб, якія перажываюць цяжкія моманты. Гэта пастава павінна быць свайго роду процівагай усё больш і больш шырока распаўсюджанай у ірландскім і вялікабрытанскім грамадстве адсутнасці павагі да чалавечага жыцця і неадчувальнасці да праблем іншых людзей.

Трэба адзначыць, што дэвізам мінулагa Дня Жыцця былі словы: «Барані жыццё, гэта аплочваецца!», узятыя з гаміліі кардынала Берголіа, цяперашняга Папы, якую ён прамовіў у 2005 г. да акушэрак і акушэраў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.