Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа павіншаваў юдэяў Рыма са святам Песах
Святы Айцец
12.04.2014 17:58

Папа Францішак павіншаваў юдэйскую супольнасць Рыма са святам Песах, якое адзначаецца ў памяць аб зыходзе ізраільскага народа з егіпецкага палону. Святкаванне сёлета пачнецца 14 красавіка і па традыцыі будзе працягвацца восем дзен.

“Хачу скіраваць самыя сардэчныя віншаванні спакою Вам і ўсёй рымскай юдэйскай супольнасці”, - напісаў Святы Айцец ў тэлеграме на імя галоўнага рабіна Рыма Рыкарда Дзі Сэньі. Пантыфік пажадаў, каб “успамін вызвалення з прыгнёту магутнай рукой Пана натхняў на думкі аб міласэрнасці, прымірэнні і братэрскай блізкасці да ўсіх, хто пакутуе пад цяжарам новых формаў рабства”.

Святы Айцец нагадаў, што хутка будзе мець радасць наведаць Ерузалем, і ў сувязі з гэтым папрасіў суправаджаць яго малітвай, абяцаючы таксама прасіць у Найвышэйшага Бога шчодрага благаслаўлення для вызнаўцаў юдаізму.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.