Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыканскае выдавецтва будзе прадстаўлена на кніжным кірмашы ў Франкфурце
Дзяржава Ватыкан
19.10.2016 11:50

На Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце ў гэтым годзе таксама будзе прысутнічаць Ватыканскае выдавецтва.

19-23 кастрычніка яно прадставіць 700 выданняў на разнастайную тэматыку. Сярод іх, між іншым, «Новы слоўнік містыкі», кулінарны даведнік на рэлігійныя святы, падборка паведамленняў, размешчаных на Twitter Папы Францішка.

Афармленне ватыканскага стэнда, які займае плошчу ў сто квадратных метраў, заснавана на тэматыцы цяжкага лёсу бежанцаў. У фоне — вялікага памеру фатаграфіі Пантыфіка падчас яго візіту на «востраў бежанцаў» Лампедуза.

Разам з Ватыканскім выдавецтвам (LEV) на стэндзе таксама будуць прадстаўлены Ватыканскія музеі і Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Злучаных Штатах Амерыкі.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.