Добрыя размовы |
Усяго патроху |
15.12.2015 00:00 |
Так бывае, што пасля размовы ці ўдзелу ў нейкай супольнай дыскусіі застаецца пэўны асадак. Хоць і была добрая тэма, шчырыя і праўдзівыя выказванні меркаванняў, але дзесьці ўсё ж праскочылі нейкія адна-дзве рэплікі, і застаўся гэты дыскамфорт. «Язык мой — вораг мой!» — гаворыць вядомая прыказка. І так сапраўды нярэдка здараецца. Не хочаш сказаць благога ці папросту непатрэбнага, а яно неяк само, але адказваць потым трэба ўжо як за цалкам свядомы ўчынак. Некаторыя людзі ўвогуле сумняюцца, ці магчыма, каб размова не пакінула пасля нейкіх нясмачных крышынак, але гэта, напэўна, памылковае меркаванне. Справа толькі ў тым, што добрая размова патрабуе значна больш, але і дае таксама не менш. Варта прыслухацца да рады з Бібліі: «Пры шматслоўі не ўнікнуць граху, а хто стрымлівае вусны свае — разумны» (Выс 10, 19). |