Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
29 мая адбудзецца працэсія Божага Цела ў Магілёве
Анонсы
16.05.2016 14:33

29 мая ў Магілёве пройдуць працэсія Божага Цела і юбілейная ўрачыстасць з нагоды Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці для першакамунійных дзяцей, гаворыцца ў распараджэнні біскупа вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага S.D.B.

Супольнае свята пачнецца а 11-й гадзіне ўрачыстай святой Імшой у катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з удзелам усіх святароў, кансэкраваных асобаў, дзяцей і вернікаў Магілёва.

У сувязі з гэтым 29 мая ўсе святыя Імшы ва ўсіх парафіях г. Магілёва (без выключэння) з 9.00 да 13.00 будуць адменены.

Усіх вернікаў біскуп Аляксандр Яшэўскі S.D.B. запрашае да ўдзелу ў супольнай малітве і агульнамагілёўскай эўхарыстычнай працэсіі, якая з’яўляецца асаблівым знакам маніфестацыі каталіцкай веры ў рэальную прысутнасць Хрыста Збаўцы пад постаццю Хлеба і Віна.

(АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.