Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Працэсія Божага Цела пройдзе ў Мінску 29 мая
Анонсы
28.04.2016 12:29

29 мая ў Мінску адбудзецца працэсія Божага Цела. Па традыцыі яна пачнецца ў 9 гадзін Імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

Затым духавенства і вернікі скіруюцца ў працэсіі да алтароў на пл. Перамогі, Кастрычніцкай, каля касцёла свв. Сымона і Алены і архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Працэсія Божага Цела — эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана, якая ў гэтым годзе адзначаецца 26 мая. Гэтая працэсія праходзіць звычайна вакол касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі.

У час працэсіі ў касцёлах, капліцах і іншых месцах малітвы Мінска святыя Імшы цэлебравацца не будуць.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.