Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца прэзентацыя дыска «Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага»
Анонсы
22.04.2016 16:46

Грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр Праведнага Язэпа ў Мінску запрашае на прэзентацыю дыска «Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага», якая адбудзецца 24 красавіка.

Прэзентацыя пачнецца ў 12.00 адразу пасля нядзельнай літургіі (пачатак літургіі ў 10.00) па адрасе: вул. Арджанікідзэ, 6 (2 паверх).

Традыцыйныя напевы і творы кампазітара Міколы Равенскага былі запісаны паводле «Царкоўнага спеўніка» і «Спеваў Боскай Літургіі» пад рэдакцыяй Гая дэ Пікарда — англійска-францускага адваката і музыказнаўца, даследчыка беларускай культуры. Абыходны напеў — паводле «Палескага зборніка».

Будзе прадстаўлены таксама дакументальны фільм пра выбітную постаць Гая дэ Пікарда. Гай дэ Пікарда вывучаў творчасць беларускіх кампазітараў Міколы Равенскага, Міколы Куліковіча, жыццё і дзейнасць Францішка Скарыны, распрацоўваў гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі Вялікага княства Літоўскага, Мінска. Шмат увагі аддаваў пошуку старажытных беларускіх царкоўных спеваў і іх выданню.



Бліжэй пазнаёміць з асобай Гая дэ Пікарда грэка-каталіцкі святар Сяргей Стасевіч з Лондана.

Таксама арганізатары пачастуюць гасцей гарбатай і салодкім.

Аляксандр Гелагаеў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.