Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
18 лютага ў Гродне пройдзе Імша ў інтэнцыі добрай падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі
Анонсы
17.02.2016 16:07

18 лютага ў 19.15 у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне адбудзецца святая Імша з нагоды падрыхтоўкі да XXXI Сусветных дзён моладзі ў Кракаве. 

Эўхарыстыю ўзначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, адказны па справах моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Да сумеснай малітвы аб добрай і плённай падрыхтоўцы да сустрэчы беларускай моладзі з Папам Францішкам і маладымі людзьмі ўсяго свету запрашаюцца душпастыры і моладзь гродзенскіх парафій, а таксама ўсе жадаючыя.

Пасля Імшы адбудзецца супольная сустрэча.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.