Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграму фестываля духоўнай музыкі «Магутны Божа» зацвердзілі ў Магілёве
Анонсы
29.05.2015 11:26

ХХІ Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» пройдзе ў Магілёве 23-27 чэрвеня. Праграма ўжо зацверджана. У горадзе будзе працаваць тэматычная выстава-кірмаш, фотавернісаж і літаратурныя экспазіцыі.

Пра гэта паведамляецца на старонцы Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Гараджане і госці будуць мець магчымасць наведваць святочныя літургіі, конкурсныя праслухванні, выстаўку ікон, навуковую секцыю і інш.

Увечары будуць адбывацца канцэрты розных хрысціянскіх гуртоў і салістаў з Беларусі, Германіі, ЗША і інш.

25 чэрвеня пройдзе гала-канцэрт міжнароднага фестываля духоўнай музыкі «Магутны Божа».

Упершыню фестываль «Магутны Божа», адна з мэтаў якога —  яднанне і ўзаемнае ўзбагачэнне хрысціян розных канфесій і краін, быў праведзены ў 1993 годзе.

Праграма цалкам тут»»

(AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.