Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пілігрымка на Святую Зямлю адбудзецца ў кастрычніку
Анонсы
27.04.2011 13:41

З 20 па 28 кастрычніка 2011 г. вернікі Беларусі змогуць прыняць удзел у пілігрымцы на Святую Зямлю. У яе межах адбудзецца асвячэнне табліцы з малітвай «Ойча наш» на беларускай мове.

Штодня ў праграме пілігрымкі будзе святая Імша і экскурсіі. Удзельнікі змогуць наведаць Назарэт, Кану Галілейскую, гару Табор, святыя месцы наваколля Галілейскага мора, Капернаум, гару Кармэль, Іерыхон, Бэтлеем, Іерусалім і шматлікія іншыя святыя месцы. Пілігрымы будуць мець магчымасць акунуцца ў воды Ярдана, адпачыць ля Мёртвага мора і паспрабаваць «рыбу св. Пятра».

Запісацца ў пілігрымку можна ў мінскай архікатэдры да 1 жніўня. Для гэтага неабходна прадставіць ксеракопію некаторых старонак пашпарта і аплату за ўдзел у пілігрымцы. Кошт удзелу складае 770 еўра.

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:

  • +375 29 682 27 50    кс. Антоній
  • +375 17 203 65 41 (сакрыстыя).
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.