Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Piligrymka.by і Віцебская дыяцэзія запрашаюць у пілігрымку ў Святую Зямлю
Анонсы
08.09.2011 10:14

18-26 кастрычнiка 2011 г. адбудзецца першая агульнадыяцэзіяльная пілігрымка ў Святую Зямлю з Віцебска. Пілігрымка прымеркавана да знакавай падзеі — асвячэнне табліцы з малітвай «Ойча наш…» на беларускай мове.

Плануецца, што ў набажэнствах у Іерусаліме прымуць удзел некаторыя прадстаўнікі епіскапату з Беларусі, у тым ліку і біскуп Віцебскі. «Хачу маліцца ў храме Pater Noster разам з духавенствам і вернікамі з маёй дыяцэзіі», — паведаміў напярэдадні біскуп Уладзіслаў Блін.

Прыняць удзел у пілігрымцы запрашаюцца ўсе жадаючыя. Вылет з Кіева. Кошт паездкі — 599 еўра. Падрабязнасці адносна раскладу пілігрымкі змешчаны на сайце: www.piligrymka.by а таксама па тэлефонах:

  • +375 29 618 72 99 (Velcom)
  • +375 29 518 72 27 (МТС)
     

Каардынатар пілігрымак
у Віцебскай дыяцэзіі
кс. Вячаслаў Барок

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.