Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мосар запрашае на Дзень цвярозасці
Анонсы
24.09.2010 10:26

2 кастрычніка 2010 г. у Мосары адбудзецца Дзень цвярозасці. Гэта традыцыя існуе з 2007 года, калі навокал мясцовага касцёла святой Ганны былым пробашчам мосарскай парафіі кс. Юзафам Булькам супольна з прадстаўнікамі групаў Ананімных Алкаголікаў (АА) была заснавана Алея Цвярозасці.

a Праграма Дня цвярозасці:
11.00 — канферэнцыя
13.00 — святая Імша; пасля літургіі — асвячэнне фігуры церпячага Хрыста на Алеі Цвярозасці
14.30 — падсілкаванне. Сустрэча груп Ананімных Алкаголікаў
15.30 – 18.00 — малітва перад рэліквіямі святога Юстына аб цвярозасці нашых сем’яў, моладзі і ўсяго беларускага народа.

Літургія будзе цэлебравацца ў інтэнцыі цвярозасці сем’яў беларускага народа.

Акрамя гэтага, аб цвярозасці сем’яў, моладзі і беларускага грамадства ў Мосары будуць маліцца кожную другую нядзелю месяца падчас набажэнства ў 13.00.

Адрас:
вул. Цэнтральная (касцёл)
в. Мосар

Тэлефон:
+375 02156 329 49

Сардэчна ўсіх запрашаем!

Кс. Аляксей Юркайць

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.