Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінская парафія Маці Божай Будслаўскай запрашае на адпустовыя набажэнствы
Анонсы
15.06.2010 14:51
1–2 ліпеня 2010 г. у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай — апякункі Беларусі. Тых, хто не зможа прыехаць у гэтыя дні ў санктуарый, парафія Маці Божай Будслаўскай (Каменная горка) запрашае да сябе на адпустовыя ўрачыстасці.

1 ліпеня (чацвер) у 18.00 адбудзецца святая Імша і працэсія з абразом Маці Божай. 2 ліпеня (пятніца), ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, святыя Імшы з магчымасцю атрымання адпусту адбудуцца ў 10.00, 12.00, 14.00 і 18.00. Пасля літургій на 12.00 і 18.00 адбудуцца працэсіі з абразом.

Капліца Маці Божай Будслаўскай знаходзіцца па адрасе: вул. Жэбрака, 9 (станцыя метро «Каменная горка»). Заезд да капліцы з вул. Лабанка, д. 18.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.