Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Браславе адбудуцца фотапленэр-рэкалекцыі
Анонсы
07.07.2010 14:51

Наша жыццё напоўнена шматлікімі разнастайнымі падзеямі і многія з іх мы жадаем захаваць не толькі ў сваёй памяці, але і ў фотаальбоме. У гэтай справе на дапамогу прыходзіць фотаапарат. З часам, аднак, можна зразумець, што фотаапарат — гэта не толькі своеасаблівая прылада працы, але і сродак выражэння свайго «я».

Ужо ў другі раз Браслаў запрашае актыўных і крэатыўных аматараў фотамастацтва на пленэр «Ён — Прастора, Ён — Творца». У мінулым годзе фота-пленэр быў спалучаны з пленэрам-рэкалекцыямі для мастакоў, напрыканцы якога адбылася прэзентацыя прац удзельнікаў пленэра — жывапіс, малюнак, графіка, калаж і фотаздымак — у браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў. Сёлета сустрэча для прафесійных фатографаў і тых, каго цікавіць мастацтва фатаграфі, адбудзецца з 10 па 18 ліпеня

Аб сваім жаданні да ўдзелу просім паведаміць не пазней, чым за тры дні да пачатку пленэра. Удзельнікам фотапленэра неабходна прыехаць у Браслаў 10 ліпеня да 18.00

Падрабязная інфармацыя

  • па тэлефонах:
    • +375 29 512 17 92     кс. Лешэк Вітвіцкі SDS
    • +375 29 514 91 21     Агата
  • E-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.