Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Інстытут тэалогіі БДУ запрашае на вучобу хрысціянскую моладзь
Анонсы
12.03.2010 19:00

Дзяржаўная ўстанова «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» БДУ запрашае на вучобу хрысціянскую моладзь. Дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца 29 сакавіка 2010 г. у 14.00 у будынку ўстановы па адрасе:  (аўдыторыя 307).

На сённяшні дзень у інстытуце пераважаюць навучэнцы праваслаўнага веравызнання, аднак частка студэнтаў з’яўляецца прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла. Навучанне ва ўстанове могуць праходзіць і прадстаўнікі іншых канфесій.

Інстытут вядзе падрыхтоўку па спецыяльнасці «тэалогія» з кваліфікацыяй «тэолаг-рэлігіязнаўца, выкладчык этыкі, эстэтыкі і культуралогіі». Ва ўстанове дзейнічае магістратура па спецыяльнасці «рэлігіязнаўства, філасофская антрапалогія, філасофія культуры». Выпускнікам магістратуры надаецца ступень магістра філасофіі.

Тэрмін навучання ў інстытуце: 5 гадоў па спецыяльнасці «тэалогія» і 1 год — магістратура.

Падрыхтоўка студэнтаў здзяйсняецца па пяці блоках дысцыплін: хрысціянская тэалогія, старажытныя і сучасныя мовы, дысцыпліны філасофска-культуралагічнага цыкла, дысцыпліны псіхолага-педагагічнага плана.

Узначальваюць кафедры высокакваліфікаваныя спецыялісты — дактары і кандыдаты багаслоўя.

Установа супрацоўнічае з тэалагічнымі факультэтамі заходнееўрапейскіх універсітэтаў, паміж якімі на базе дамоваў здзяйсняецца абмен студэнтамі і выкладчыкамі. На дадзеным этапе вядзецца падрыхтоўка да падпісання дамовы з тэалагічным факультэтам Кракаўскага універсітэта.

Інстытут штогод прымае высокіх гасцей з Еўропы. Ганаровым доктарам інстытута з’яўляецца, у прыватнасці, арцыбіскуп Ліёнскі кардынал Філіп Барбарэн.

Ва ўстанове вялікая ўвага надаецца місіянерскай працы студэнтаў, маецца студэнцкі тэатр, студэнцкі лялечны тэатр, студэнцкі хор.

Іншагароднія студэнты пражываюць у добраўпарадкаваных інтэрнатах БДУ, маюць магчымасць адпачываць у студэнцкім санаторыі-прафілакторыі БДУ.

Больш падрабязная інфармацыя на рускай мове >>> або на сайце ўстановы

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.