Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Piligrymka.by запрашае ў падарожжа па святых месцах Еўропы
Анонсы
12.02.2010 16:45

Усе жадаючыя запрашаюцца ў падарожжа, каб, вандруючы па святых месцах Еўропы, адправіцца ў пошукі саміх сябе ў прасторах часу і праз гэта зрабіць яшчэ адзін крок на бясконцым шляху да сваёй сутнасці.

Заахвочваем здзяйсняць гэтыя падарожжы менавіта з намі ў атмасферы хрысціянскай адкрытасці на іншага чалавека і навакольнага свету, наведваючы Рым, Фаціму, Люрд і іншыя святыя месцы.

Наследуючы мудрасць нашых продкаў, прапануем падарожнічаць і ўзносіць малітвы да Бога, як гэтаму навучаў у Малой Падарожнай Кніжцы выдатны сын нашай зямлі Францыск Скарына. Гэтая кніга змяшчала і малітвы, створаныя самім першадрукаром.

Малітва робіць падарожжа пілігрымкай і дапамагае дасягаць яе галоўнай мэты — станавіцца бліжэй да Бога.

Падрабязная інфармацыя на сайце piligrymka.by.

Арганізатар: каардынатар пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі
пробашч парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах кс. Вячаслаў Барок.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.