Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Архікатэдральны касцёл запрашае на канцэрт духоўнай музыкі
Анонсы
14.01.2010 13:12

У межах музычных вечароў калядных віншаванняў 17 студзеня 2010 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў 14.30 адбудзецца чарговы канцэрт духоўнай музыкі.

У гэты дзень хор «Gloria» і ўдзельнікі «Бахаўскага гуртка» Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Неўдаха выканаюць араторыю «Oratorio de Noеl» кампазітара Каміля Сэн-Санса.

Шчыра запрашаем усіх жадаючых на канцэрт духоўнай музыкі, каб паўней адчуць усю таямнічасць вялікага свята прыйсця Збаўцы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.