Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Экуменічная малітва ў мінскай архікатэдры
Анонсы
22.01.2010 13:54

23 студзеня 2010 г. у межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, які сёлета праводзіцца з 18 па 25 студзеня, у мінскай архікатэдры адбудзецца экуменічная малітоўная сустрэча, якая распачнецца цэлебрацыяй святой Імшы ў 18.30. Пасля літургіі, у 19.30, адбудзецца экуменічнае набажэнства. Сёлетні Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў праходзіць пад дэвізам «Вы з’яўляецеся сведкамі Уваскрослага Хрыста» (пар. Лк 24, 48).

Прыняць удзел у набажэнстве запрошаны Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Апостальскі Візітарар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек, кіраўнік Самастойнай Евангелічна-Лютэранскай Царквы біскуп Уладзімір Меерсан, старшыня Саюза евангельскіх хрысціянаў баптыстаў у РБ сп. Мікалай Сінкавец, старшыня Праўлення Біблейскага таварыства ў РБ Герман Родаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.