Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Канцэрт арганнай музыкі ў выкананні Эрыка Матца адбудзецца ў мінскай архікатэдры
Анонсы
12.11.2009 13:49

14 лістапада 2009 г. у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (плошча Свабоды, 9) у межах IV Фестывалю духоўнай музыкі ў гонар святой Цэцыліі адбудзецца канцэрт арганнай музыкі ў выкананні Эрыка Матца (Германія).

Успамін святой Цэцыліі, панны і мучаніцы, прыпадае на 22 лістапада. Захавалася паданне пра тое, што Цэцылія праслаўляла Бога спевам і ігрою на музычных інструментах, таму яна лічыцца апякункаю касцёльнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў.

Канцэрт распачнецца ў 19.30. Уваход вольны.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.