Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Канферэнцыя «Евангелізацыя ў сучасных абставінах секулярызму» адбудзецца ў Мінску
Анонсы
05.11.2009 12:40
7–8 лістапада 2009 г. у мінскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) будзе праходзіць канферэнцыя на тэму «Евангелізацыя ў сучасных абставінах секулярызму». Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве, падчас якога прагучаць цікавыя даклады, адбудуцца практычныя заняткі і праца ў тэматычных групах.

Праграма канферэнцыі


7 лістапада, субота

10.00 — урачыстае адкрыццё канферэнцыі

Выступленні з дакладамі:
10.30 — «Стан рэлігійнай адукацыі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі» (кс. Аляксандр Яшэўскі)
11.00 — «Стан рэлігійнай адукацыі ў Праваслаўнай Царкве ў Беларусі» (а.  Аляксандр Шымбалёў)
11.30 — «Новая евангелізацыя ў сучасным свеце» (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)

12.00 — перапынак на каву

12.30 — «Псіхалагічныя аспекты адукацыі» (кс. Павел Салабуда)
13.00 — «Роля СМІ у евангелізацыі» (кс. Аляксандр Амяльчэня)

13.45 — абед

15.00 — «Фармаванне вучняў падчас катэхезы» (с. Марцэліна Мігач)
15.30 — «Сямейная евангелізацыя» (кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч)
16.00 — «Дзейнасць новых рэлігійных рухаў» (кс. Юрый Касабуцкі)

16.30 — перапынак на каву

17.00 — праца ў групах

  • Евангелізацыя і СМІ
  • Новыя рэлігійныя рухі
  • Евангелізацыя бацькоў праз дзяцей

18.00 — падвядзенне вынікаў працы ў групах
18.30 — падрыхтоўка да святой Імшы
19.00 — святая Імша
20.00 — вячэра


8 лістапада, нядзеля

09.00 — практычныя заняткі
10.30 — падрыхтоўка да святой Імшы
11.00 — святая Імша

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме