Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адчыняецца каталіцкі Катэхетычны каледж у Баранавічах
Беларусь - Пінская дыяцэзія
01.10.2009 18:20

У суботу 3 кастрычніка 2009 г. адчыняецца каталіцкі Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага у Баранавічах (Пінская дыяцэзія). Навучальная ўстанова прыме 54 студэнты: 26 з Пінскай дыяцэзіі, 20 з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, 7 з Віцебскай дыяцэзіі і 1 з Гродзенскай.

Тэрмін навучання ў каледжы складае тры гады. У плане заняткаў такія прадметы як тэалогія, філасофія, сацыялогія, псіхалогія. Заняткі будуць праходзіць з кастрычніка па чэрвень уключна. Форма навучання — завочная. Студэнты будуць прыязджаць на заняткі раз у два тыдні па выхадных. Плануецца, што з наступнага года будзе ўведзена так званая дыстанцыйная форма навучання, якая будзе разлічана на тых, хто жадае паглыбіць свае тэалагічныя веды.

Выпускнікі каледжа будуць атрымліваць дыпломы дзяржаўнага ўзору, у якіх будзе пазначана спецыяльнасць «выкладчык катэхізіса». Па словах кс. Андрэя Рылкі, мадэратара навучальнага працэса, у выпадку ўвядзення ў дзяржаўныя навучальныя ўстановы прадметаў рэлігійна-духоўнага напрамку, выпускнікі каледжа змогуць іх выкладаць.

Большасць выкладчыкаў працуюць у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, а таксама святары і свецкія.

 
 
 
 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.