Пошук

16.09.2026 17:08   Тэкст: а. Аляксей Юхневіч OFMConv / Фота: архіў францішканскага навіцыяту / Catholic.by

12 верасня, ў Санктуарыі святой Ганны ў Смардзэвіцах (Польшча), беларус брат Максім Фесік даў першыя манаскія абяцанні ў Ордэне Братоў Меншых Канвентуальных (францішканаў).

Брат Максім родам з Бабруйска і ўжо два гады знаходзіцца на манаскай фармацыі ў францішканаў. У хуткім часе брат Максім распачне вучобу ў Вышэйшай духоўнай семінарыі братоў францішканаў у Лодзі-Лагеўніках.

У гэты ж дзень пастулант Аляксандр Каляга абрадам аблучынаў распачаў час кананічнага навіцыяту, які з’яўляецца часам прыгатавання да манаскіх шлюбаў.

Навіцый атрымоўвае хабіт і шнур без вузлоў, толькі пры складанні манаскіх абяцанняў на ім завязваюцца тры вузлы, якія сімвалізуюць тры евангельскія рады: чыстасць, паслухмянасць і беднасць.

Брат Аляксандр Каляга OFMConv

Брат Аляксандр родам з Глыбокага. Навіцыят братоў францішканаў адбываецца ў вёсцы Смардзэвіцах пад Тамашовам Мазавецкім (Польшча).

Старэйшыя субраты жадаюць маладым францішканам радасці, моцы Духа Святога і заступніцтва святога Францішка з Асізі на дарозе да святасці.

Абноўлена 16.09.2026 17:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця