Пошук

09.09.2026 18:13   Catholic.by
Фота: grodnensis.by

4 верасня прайшла цырымонія ўстанаўлення новага кіраўніцтва Беларускай правінцыі Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. З гэтай важнай для сясцёр назарэтанак падзеяй Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, павіншаваў новую рэгіянальную настаяцельніцу сястру Антонію Шайгярэвіч, запэўніваючы аб малітве за сясцёр, якія ўвайшлі ў новае кіраўніцтва Правінцыі.

Шаноўная сястра Настаяцельніца,

3 вялікай радасцю мы сачылі і духоўна ядналіся з Вамі на малітве 4 верасня бягучага года ў цырымоніі ўстанаўлення новага кіраўніцтва Беларускай правінцыі Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. Вельмі прыкметна, што цырымонія адбывалася ў літургічны ўспамін благаслаўлёных навагрудскіх назарэтанак-мучаніц.

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, духавенства і манаскіх асоб, а таксама вернікаў нашага касцёла, дазвольце павіншаваць Вас, шаноўная сястра Антонія, з гэтым адказным прызначэннем.

Вельмі важна, што, пачынаючы Вашае служэнне на пасадзе Правінцыяльнай настаяцельніцы, Вы маеце такіх вялікіх заступніц на небе — благаслаўлёных навагрудскіх назарэтанак-мучаніц, а таксама абапіраецеся на давер сясцёр Беларускай правінцыі.

Запэўніваем аб нашай малітве за новы склад кіраўніцтва Правінцыі і адначасова дзякуем вашай папярэдніцы, сястры Філатэі Ціхановіч, за вернасць беларускіх назарэтанак харызме сваёй супольнасці за гады адданага служэння не толькі Правінцыі, але і Касцёлу на Беларусі.

Заклікаючы Божай дапамогі, молімся аб дарах Духа Святога для вас.

З малітвай,

 Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Абноўлена 10.09.2026 08:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа