Пошук

07.10.2026 15:43   Тэкст: кс. Аляксандр Амяльчэня / Паводле: Vatican News BY / Catholic.by

Фота: Vatican Media

27 кастрычніка Папа Леў XIV прыбудзе ў Асізі, каб завяршыць міжнародную сустрэчу «Бяззбройны і абяззбройваючы мір», якую арганізоўвае Супольнасць святога Эгідзія.

Падзея прымеркавана да 40-годдзя першага гістарычнага Дня малітвы за мір прадстаўнікоў сусветных рэлігій, які ў 1986 годзе склікаў Ян Павел II. Пра гэта паведаміў кіраўнік Супольнасці Марка Імпальяца падчас прэс-канферэнцыі. На трохдзённым форуме міжрэлігійнага дыялогу 25-27 кастрычніка чакаюць каля 5 тысяч удзельнікаў.

Паводле Імпальяца, Папа прыедзе ў Асізі 27 кастрычніка ў другой палове дня і асабіста павітаецца з некаторымі ўдзельнікамі сустрэчы. Затым Леў XIV узначаліць малітву хрысціян у Ніжняй базыліцы Асізі разам з Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем І і іншымі хрысціянскімі лідарамі.

У той самы час у 13 розных месцах Асізі пройдзе малітва за мір: прадстаўнікі кожнай рэлігіі будуць маліцца асобна, паводле сваёй традыцыі.

Пасля агульнай хрысціянскай малітвы прагучаць дзве медытацыі – Папы Льва XIV і Патрыярха Барталамея І. Затым на пляцоўцы перад Ніжняй базылікай разам са Святым Айцом збяруцца 80 рэлігійных лідараў, і пачнецца агульная сустрэча. Падчас яе запланаваны зварот Пантыфіка.

Абноўлена 07.10.2026 15:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця