Пошук

18.09.2026 18:51   Catholic.by
Фота: Vatican Media

Падчас 98-а пленарнага паседжання Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі было вырашана далучыцца да малітвы аб міры ў лучнасці з Папам Львом XIV, якая адбудзецца 27 кастрычніка 2026 года. У сувязі з гэтым быў выдадзены спецыяльны Камунікат.

Камунікат Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
аб малітоўнай еднасці з Папам Львом XIV
27 кастрычніка 2026 года

У сувязі з тым, што 27 кастрычніка ў Асізі Папа Леў XIV узначаліць малітву аб міры ва ўсім свеце, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, у духу еднасці з Наступнікам святога Пятра, пастанаўляе наступнае:

  1. У парафіях Беларусі у гэты дзень цэлебруецца святая Імша з фармуляру «За захаванне супакою і справядлівасці» (с. 1444).
  2. У катэдральных касцёлах святая Імша, якую ўзначаляць біскупы, будзе цэлебравацца ў інтэнцыі міру.
  3. Вернікі ў гэты дзень запрашаюцца да малітвы на Ружанцы аб міры, якую яны ахвяруюць разам са сваімі душпастырамі.
  4. Акцыя «Мільён дзяцей моляцца на Ружанцы» у гэтым годзе прысвячаецца малітве дзяцей аб міры.

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі заклікае ўсіх святароў, кансэкраваных асоб і вернікаў да ўдзелу ў гэтай агульнай малітоўнай ініцыятыве, каб разам з Папам Львом XIV і ўсім паўсюдным Касцёлам выпрасіць у Пана дар сапраўднага і трывалага міру.

Каталіцкія Біскупы Беларусі

Абноўлена 18.09.2026 19:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа