Галоўная
Навіны
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Дашлі навіну
Публіцыстыка
Інтэрв'ю
Аўтарскія матэрыялы
Пераклады
Касцёл у Беларусі
Адрасы касцёлаў
Дыяцэзіі
Біскупы
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Навіны
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Дашлі навіну
Публіцыстыка
Інтэрв'ю
Аўтарскія матэрыялы
Пераклады
Касцёл у Беларусі
Адрасы касцёлаў
Дыяцэзіі
Біскупы
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Цэтлікі
Малітва за мір
Чацвер, 2 мая
Майская ініцыятыва Ватыканскіх музеяў: малітва з Марыяй за мір ва ўсім свеце ў Папскіх садах
02.05.2024 13:18
У маі — месяцы, асаблівым чынам прысвечаным Маці Божай, — кожную сераду і суботу Ватыканскія музеі прапануюць адмысловую экскурсію, прысвечаную адкрыццю Марыйнай духоўнасці і прыгажосці Папскіх садоў. «Сузіраючы прыроду і мастацтва, мы памятаем пра пасланне Панны Марыі, якая нагадвае нам, што адзіны спосаб спыніць вайну — гэта прабачэнне», — кажа сястра Эмануэла Эдвардс , кіраўніца адукацыйнага аддзела Ватыканскіх музеяў. Як адзначае Італьянская рэдакцыя парталу Vatican News , пасланне Багародзіцы, якая на працягу ўсёй гісторыі нястомна паказвала чалавецтву свой план збаўлення, — пранізлівае і яснае. Напрыклад, у Фаціме, аб’явіўшыся тром дзецям-пастушкам, Яна абвясціла сапраўдны «план міру», заклікаўшы свет да малітвы, навяртання да Евангелля, прысвячэння сябе Яе Беззаганнаму Сэрцу. Малітва за мір Маршрут, як ніколі актуальны, калі мы думаем пра розныя падзеі ў свеце, у якім не спыняецца бразгат зброі, пра што згадаў таксама Папа Францішак у мінулую нядзелю ў малітве Regina Cæli падчас яго пастырскага візіту ў Венецыю. Папы заўсёды памяталі пра важнасць і сілу малітвы за мір. У гэты кантэкст з поўным правам можа быць упісана ініцыятыва «Май з Марыяй», якая з’яўляецца спецыяльнай прапановай Ватыканскіх музеяў на кожную сераду і суботу і дае наведвальнікам магчымасць занурыцца ў прыгажосць Ватыканскіх садоў і прайсці да розных выяваў Марыі, якія тут знаходзяцца. «У марыйны месяц, — тлумачыць сястра Эмануэла, — па серадах мы запрашаем пілігрымаў наведаць нас пасля папскай аўдыенцыі ў межах гэтага адмысловага адкрыцця садоў у гонар Маці Божай. Акрамя таго, у суботу раніцай, у дзень, які традыцыйна прысвечаны Марыі, наведвальнікі таксама могуць здзейсніць гэтую пілігрымкавую экскурсію». Каралева супакою «Май з Марыяй, — працягвае законніца, — гэта экскурсія, якая ўключае 10 прыпынкаў каля самых важных фігур і выяваў Маці Божай. Гэта сугучна з „дзясяткам“ ружанцовай малітвы, і таму ў гэты час, калі ў свеце так неспакойна, пры кожнай выяве Марыі мы будзем маліцца за мір у свеце. Варта ўзгадааць, што ў садах ёсць 27 розных выяваў Багародзіцы: дастаткова для таго, каб можна было з поўным правам сказаць, што гэта Яе сады. Марыя — Каралева супакою, таму такім чынам належыць маліцца за мір у свеце», — сцвярджае сястра Эмануэла. Малітва Папы Выявы Марыі, прапанаваныя ў туры «Май з Марыяй», звязаныя з пабожнасцю людзей, якія ў час вайны звярталіся да Багародзіцы, каб прасіць міру. Адносна Маці Божай Фацімскай і канфлікту ва Украіне сястра Эмануэла адзначае: «Папа Францішак пайшоў за заклікам Фацімы, прысвяціўшы справу міру Каралеве супакою. Падчас нашага візіту мы прамаўляем гэтую ж малітву перад фігурай Маці Божай Фацімскай у лучнасці з інтэнцыямі Святога Айца». Міласэрнасць, шлях да трывалага супакою Шпацыруючы па Ватыканскіх садах, мы сустракаем яшчэ адзін прыклад заступніцтва Марыі ў справе міру: Маці Міласэрнасці, створаную Рэнатай Мінута пры ўваходзе ў шале Льва XIII. «Маці Божая аб’явілася фермеру Антоніё Ботта ў 1536 годзе. У гэты перыяд Савона аддавала ўсе свае сілы на вайну супраць Генуэзскай Рэспублікі. Марыя аб’явілася, каб заклікаць абодва бакі да міру, заахвоціўшы іх кіравацца міласэрнасцю, а не справядлівасцю, і такім чынам пакласці канец канфлікту. Аб’явіўшыся як Маці Божая Міласэрнасці, наша Маці вучыць нас таму, як дасягнуць трывалага міру. Гэта тое, што Яна хоча, каб мы памяталі сёння ў нашым ахопленым войнамі свеце. Адзіны спосаб спыніць вайну — прабачэнне!» — кажа кіраўніца адуцкацыйнага аддзела Ватыканскіх музеяў. Духоўнасць Ватыканскіх садоў Прырода, фантаны, старажытныя артэфакты, статуі Панны Марыі і святых спрыяюць стварэнню таго, што можна назваць «духоўнасцю Ватыканскіх садоў», прытулку малітвы і сузірання, якое цанілі і адчувалі Наступнікі Пятра. «У гэтым цудоўным месцы Папы Ян Павел ІІ і Бэнэдыкт XVI мелі звычку штодзённа шпацыраваць, што было для іх момантам адпачынку і малітвы. Папа Францішак, як і яго папярэднікі, таксама ўпрыгожыў сады фігурай Панны Марыі з Лухана, зробленай з перапрацаваных матэрыялаў, каб нагадаць нам, што нішто не страчана, нішто не адкінута, але ўсё мае сэнс у цудоўнай працы Бога. У пэўным сэнсе, сад адлюстроўвае вучэнне Папаў, і гэта таксама дае нам важнае пасланне», — кажа сястра Эмануэла Эдвардс. Наведванні, прапанаваныя на ўэб-сайце Ватыканскіх музеяў, даступныя для ўсіх, у тым ліку для сем’яў з дзецьмі і людзей з сэнсарнымі, рухальнымі і інтэлектуальнымі парушэннямі.
Серада, 10 красавіка
У Місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбылася малітва праслаўлення «Дзеці нясуць міласэрнасць», на якой прысутнічаў арцыбіскуп Станеўскі
10.04.2024 15:00
6 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбылася малітва праслаўлення пад назвай «Дзеці нясуць міласэрнасць». Як і кожны год, усе прысутныя маліліся ў інтэнцыі абароны жыцця і супакою ў свеце.
Серада, 3 студзеня
Працягваецца запіс на прыняцце ў парафію папскага ружанца
03.01.2024 10:52
18 кастрычніка Святы Айцец прэзентаваў ружанец дзецям Беларусі, каб яны маглі маліцца ў інтэнцыі міра ва ўсім свеце. Папскі падарунак будзе перадавацца з парафіі ў парафію.
Чацвер, 28 снежня 2023
Падарунак ад Папы Францішка прыбыў у Воршу
28.12.2023 10:50
27 снежня ў парафію святога Юзафа ў Воршы (Віцебская дыяцэзія) прыбыў ружанец — падарунак Папы Францішка для дзяцей з Беларусі.
Панядзелак, 11 снежня 2023
Папа Францішак устанавіў Сусветны дзень дзяцей і заклікаў да міру
11.12.2023 14:21
8 снежня, на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі ў Ватыкане, Папа Францішак абвясціў аб правядзенні ў Каталіцкім Касцёле Сусветнага дня дзяцей і заклікаў прасіць Багародзіцу аб дары міру.
Чацвер, 23 лістапада 2023
Відэазварот Папы: палестынскі і ізраільскі народы маюць права на мір
23.11.2023 12:40
У відэазвароце, апублікаваным 22 лістапада, Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за мір ва ўсім свеце, на Святой Зямлі і ва Украіне.
Панядзелак, 6 лістапада 2023
Сёлета да міжнароднай акцыі «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы» далучылася рэкордная колькасць удзельнікаў
06.11.2023 07:44
Больш за мільён дзяцей сёлета ўзялі ўдзел у міжнароднай малітоўнай акцыі «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы», якая традыцыйна прайшла 18 кастрычніка.
Пятніца, 27 кастрычніка 2023
Дзень малітвы, посту і пакаяння: Папа Францішак заклікае да міру
27.10.2023 12:31
27 кастрычніка, апошняя пятніца месяца, была абвешчана Святым Айцом Папам Францішкам Днём малітвы, посту і пакаяння ў інтэнцыі міру. Ініцыятыву Пантыфіка падтрымалі каталіцкія біскупы Беларусі.
Панядзелак, 23 кастрычніка 2023
Беларусы-католікі Масквы маліліся на роднай мове за мір у свеце
23.10.2023 10:47
У нядзелю 22 кастрычніка беларусы каталіцкага веравызнання, якія жывуць у маскоўскім рэгіёне Расіі, сабраліся ў капліцы кляштара айцоў францішканаў на супольную малітву на роднай мове ў інтэнцыі міру.
Пятніца, 20 кастрычніка 2023
Зварот Каталіцкіх біскупаў Беларусі адносна дня посту, малітвы і пакаяння ў інтэнцыі міру
20.10.2023 17:38
Каталіцкія біскупы Беларусі, падтрымліваючы ініцыятыву Папы Францішка аб правядзенні 27 кастрычніка дня посту, малітвы і пакаяння ў інтэнцыі міру ў свеце, кіруюць зварот, у якім заахвочаюць далучыцца да гэтай справы вернікаў нашай краіны.
Дзеці ў пяці гарадах Беларусі праз тэлемост разам маліліся Ружанец, далучыўшыся да сусветнай малітоўнай акцыі
20.10.2023 12:54
18 кастрычніка адбылася малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы», якая злучыла тэлемостам пяць гарадоў з усіх дыяцэзій Беларусі. Сёлета ў супольнай малітве бралі ўдзел дзеці ў Браславе, Гомелі, Гродне, Магілёве і Мінску.
Серада, 18 кастрычніка 2023
Папа Францішак абвясціў Дзень посту і малітвы за мір, які адбудзецца ў апошнюю пятніцу кастрычніка
18.10.2023 12:31
Падчас агульнай аўдыенцыі, якая раніцай 18 кастрычніка прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак абвясціў аб правядзенні ў апошнюю пятніцу кастрычніка Дня малітвы, посту і пакаяння ў інтэнцыі міру і запрасіў іншыя канфесіі і рэлігіі прыняць у ім удзел.
Аўторак, 17 кастрычніка 2023
«Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы»: прамая трансляцыя з дыяцэзій Беларусі
17.10.2023 21:12
18 кастрычніка ў Беларусі пройдзе малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы», якая злучыць тэлемостам пяць гарадоў з усіх дыяцэзій Беларусі. https://youtu.be/oqlMkXJq1hc
Чацвер, 12 кастрычніка 2023
Аўторак 17 кастрычніка абвешчаны днём посту і малітвы за мір на Святой Зямлі
12.10.2023 16:02
Лацінскі Патрыярх Ерузалема кардынал П’ербатыста Піццабала ад імя ўсіх ардынарыеў Святой Зямлі абвясціў наступны аўторак днём посту і малітвы за мір.
Пятніца, 15 верасня 2023
Дзеці з Беларусі возьмуць удзел у сусветнай малітоўнай акцыі «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы»
15.09.2023 13:17
18 кастрычніка ў Беларусі пройдзе малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы».
Нядзеля, 20 жніўня 2023
Удзельнікі сёлетняга фэсту Валадаркі азёраў у Браславе маліліся аб згодзе і супакоі
20.08.2023 18:34
18 і 19 жніўня ў Браславе (Віцебская дыяцэзія) прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў.
Аўторак, 18 ліпеня 2023
У Маскве суайчыннікі каталіцкага веравызнання маліліся на роднай мове за Беларусь і аб супакоі
18.07.2023 11:10
15 ліпеня, у дзень успаміну святога Бонавэнтуры, некалькі дзясяткаў вернікаў Масквы і рэгіёна сабраліся на святую Імшу на беларускай мове ў капліцы кляштара айцоў францішканаў у сталіцы суседняй дзяржавы.
Серада, 7 чэрвеня 2023
Разам пракладаць сцежкі міру. 8 чэрвеня — малітоўная акцыя «Адна хвіліна дзеля міру»
07.06.2023 05:55
У чацвер 8 чэрвеня па ініцыятыве «Каталіцкага дзеяння» і шэрагу іншых каталіцкіх арганізацый а 13-й гадзіне ва ўсім свеце праводзіцца акцыя «Адна хвіліна дзеля міру».
Субота, 15 красавіка 2023
Напярэдадні нядзелі Божай Міласэрнасці ў Мінску адбылася малітва праслаўлення з удзелам вялікай колькасці дзяцей
15.04.2023 20:40
У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры, які дзейнічае ў Мінску пры дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна, 15 красавіка адбылася малітва праслаўлення, у якой узяла ўдзел вялікая колькасць дзяцей і іх бацькоў.
Аўторак, 28 сакавіка 2023
Украіна: Апостальскі нунцый каранаваў фігуру Маці Божай Фацімскай у духоўнай семінарыі пад Кіевам
28.03.2023 16:33
У суботу 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у Вышэйшай духоўнай семінарыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Ворзэлі, што пад Кіевам, падчас урачыстай цэлебрацыі адбыўся абрад каранацыі фігуры Маці Божай Фацімскай.
Старонка 1 з 8
У пачатак
Назад
1
2
3
4
5
6
7
8
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Цэтлікі
Аўтары
Пошук
Трансляцыя
Ахвяраванне
Прапанаваныя цэтлікі
Абарона жыцця
Біблія
Каляндар
Лікбез
Пілігрымкі
Псіхалогія
Сям'я
Рэдакцыя рэкамендуе
Папа Францішак
Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа