Пошук


Фота: Аляксандра Шчыглінская

5 снежня ў гродзенскай катэдры святога Францішка Ксавэрыя біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй удзеліць прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні.

Дыяканскае пасвячэнне прымуць студэнты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне:

Віталій Стасюкевіч з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі Гродзенскай дыяцэзіі Ваўкавыскага дэканату (нарадзіўся 5 верасня 1984 года).

Фота: grodnensis.by

Ян Каськевіч з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах Віцебскай дыяцэзіі Мёрскага дэканату (нарадзіўся 24 чэрвеня 1998 года).

Фота: grodnensis.by

Аляксандр Швінта з парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мураванай Ашмянцы Гродзенскай дыяцэзіі Ашмянскага дэканату (нарадзіўся 14 лістапада 2002 года).

Фота: grodnensis.by

Аляксандр Давідовіч з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе Гродзенскай дыяцэзіі Лідскага дэканату (нарадзіўся 1 сакавіка 2003 года).

Фота: grodnensis.by

Даніла Ракса з парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне Гродзенскай дыяцэзіі дэканату Гродна-Захад (нарадзіўся 6 сакавіка 2003 года).

Фота: grodnensis.by

Павел Догель з парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе Гродзенскай дыяцэзіі Лідскага дэканату (нарадзіўся 7 жніўня 2003 года).

Фота: grodnensis.by

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыме дыякан Аляксандр Гяцэвіч з Ордэну пабожных школ (піяраў). Ён паходзіць з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы, нарадзіўся 10 верасня 1991 года. Уступіў у Ордэн піяраў у 2013 годзе, 22 мая 2020 года даў вечныя манаскія абяцанні, 23 мая 2020 года прыняў дыяканскае пасвячэнне, служыў у лідскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, цяпер служыць у шчучынскай парафіі святой Тэрэзы Авільскай.

Фота: Аляксандра Шчыглінская

Імша, на якой будуць удзелены пасвячэнні, пачнецца ў 12.00.

Вернікаў просяць маліцца аб тым, каб кандыдаты належным чынам падрыхтаваліся да пасвячэнняў і былі добрымі святарамі.

Абноўлена 23.11.2026 14:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.