Пошук

22.05.2026 17:45   Паводле: grodnensis.by

22 мая для дыяканаў Гродзенскай дыяцэзіі, якія рыхтуюцца прыняць сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату, — напярэдадні гэтай важнай падзеі — былі праведзеныя рэкалекцыі.

Правёў рэкалекцыі ксёндз Андрэй Лысы SChr. Іх мэтай было дапамагчы дыяканам у цішыні, малітве і разважаннях падрыхтавацца да адказнага служэння Богу і людзям.

«У цэнтры разважанняў былі элементы сакрамэнту пасвячэння і знакі, якія ў сваёй глыбіні маюць глыбокі духоўны сэнс адносна святарскага служэння»,

— кажуць удзельнікі.

Рэкалекцыі далі дыяканам магчымасць інтэнсіўнай малітвы і ўнутранага ўзрастання і дапамаглі глыбей усвядоміць веліч дару, які кандыдаты да святарства  неўзабаве атрымаюць праз сакрамэнт пасвячэння.

Важным момантам у межах рэкалекцый стаў візіт біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя, мэтай якога было падтрымаць дыяканаў у гэты вырашальны перыяд.

Кульмінацыяй сустрэчы іерарха з удзельнікамі рэкалекцый стала супольная цэлебрацыя святой Імшы. У слове да будучых прэзбітэраў біскуп засяродзіў увагу на глыбокім значэнні святарскага паклікання і запэўніў іх у малітоўнай падтрымцы паствы.

Абноўлена 22.05.2026 18:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа