Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 5 лістапада на 91-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Ядвіга Дзям’янка, маці біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі.
У пятніцу 6 лістапада ў 18.00 у касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) з удзелам біскупа Антонія Дзям’янкі адбудзецца святая Імша і жалобныя малітвы пры труне спачылай Ядвігі.
У суботу 7 лістапада ў 13.00 у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў аг. Дзераўное (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Стаўбцоўскі дэканат) адбудзецца пахавальная святая Імша.
Яднаемся з іерархам і яго роднымі ў малітве.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане...







