Пошук

06.11.2026 14:04   Тэкст: Аляксандр Панчанка / Паводле: Vatican News BY / Catholic.by

Леў XIV распачаў сваё шостае апостальскае падарожжа. З 6 па 17 лістапада ён наведае тры краіны Паўднёвай Амерыкі — спачатку Уругвай, а затым Аргенціну і Перу.

Самалёт авіякампаніі ITA Airways з Папам на борце вылецеў 6 лістапада ў 7.05 з міжнароднага аэрапорта імя Леанарда да Вінчы ў Рыме. Каля 16.30 па мясцовым часе ён прызямліцца ў Мантэвідэа.

Леў XIV будзе знаходзіцца ва Уругваі да 8 лістапада. Гэта будзе другі візіт Наступніка святога Пятра ў гэту краіну: раней яе двойчы наведваў святы Ян Павел II — у 1987 і 1988 гадах.

Пасля афіцыйнай сустрэчы ў аэрапорце Мантэвідэа Папа накіруецца на сталічную Плошчу Незалежнасці, дзе адбудзецца цырымонія прывітання з удзелам прэзідэнта краіны Яманду Орсі. Там жа Леў XIV сустрэнецца з прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў, грамадства і дыпламатычнага корпуса, а таксама выступіць з першай прамовай у межах візіту.

Затым Святы Айцец наведае прэзідэнта ў рэзідэнцыі імя Хасэ Артыгаса. Пасля гэтага ён накіруецца ў сталічную катэдру Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і святых апосталаў Філіпа і Якуба. Там Папа ўзначаліць малітву Нешпараў разам з біскупамі, святарамі, дыяканамі, кансэкраванымі асобамі і семінарыстамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.