З нагоды залатога юбілею святарства, які адзначае першы ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч, Святы Айцец Леў XIV выказаў іерарху віншаванні, падзякаваўшы за служэнне ў Хрыстовым Касцёле. Таксама Папа ўдзяліў апостальскае благаслаўленне юбіляру і яго блізкім.
Шаноўнаму брату Аляксандру Кашкевічу,
Біскупу эмерыту Гродзенскай дыяцэзіі лацінскага абраду
З нагоды залатога юбілею Вашага прэзбітэрскага пасвячэння выказваем шчырую ўдзячнасць за ахвярнае служэнне, якое Вы здзяйснялі дзеля духоўнага дабра Касцёла ў Беларусі. У Гродзенскай дыяцэзіі лацінскага абраду Вы з адданасцю выконвалі даручаную Вам місію, і з пашанай узгадваем таксама Ваш доўгі ўдзел у працы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якую Вы шмат гадоў узначальвалі.
Мы радуемся разам з Вамі і шчыра цэнім Вашу апостальскую руплівасць аб статку Хрыстовым, засведчаную верай і любоўю ў Езусе Пану праз служэнне, якое Вы нязменна здзяйснялі з вялікай адданасцю і настойлівасцю.
Жадаючы Вам усяго найлепшага, ад усяго сэрца ўдзяляем Вам і Вашым блізкім Нашае апостальскае благаслаўленне.
Леў XIV Папа Рымскі







