Пошук

17.10.2026 09:41   Catholic.by

17 кастрычніка Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка. У гэты дзень арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа адзначае свае імяніны. З гэтай нагоды Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі віншуе апостальскага нунцыя з днём яго нябеснага заступніка.

Глыбокапаважаны арцыбіскуп Іньяцыё!

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі і ад сябе асабіста сардэчна віншую Вас з днём Вашага заступніка ― святога Ігнацыя з Антыёхіі.

Ваша імя звязвае Вас з вялікім сведкам ранняга Касцёла, чыё сэрца палымнела ахвярнай любоўю да Хрыста і Яго містычнага Цела.

Сёння, выконваючы важную і адказную місію Апостальскага нунцыя ў Беларусі, Вы даеце нам прыклад дбайнага служэння, умацоўваючы сувязь еднасці паміж Апостальскай Сталіцай і нашым мясцовым Касцёлам.

У гэты святочны дзень жадаю Вам моцнага здароўя і невычэрпнай духоўнай радасці, мудрасці і цярплівасці ў Вашым нялёгкім дыпламатычным і пастырскім служэнні, багатых дароў Духа Святога для далейшага ўмацавання міру і згоды на беларускай зямлі.

Няхай святы Ігнацый з Антыёхіі няспынна заступаецца за Вас перад Панам, а Найсвяцейшая Панна Марыя, Каралева Ружанца святога, ахоўвае і спадарожнічае Вам на ўсіх Вашых шляхах.

З малітвай і братэрскай павагай,

✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Абноўлена 17.10.2026 09:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа