Пошук

05.12.2023 11:39   Тэкст: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Станіслаў Бервячонак / Catholic.by

Перад пачаткам новага літургічнага года ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся «Андрэйкі».

Як паведамляе Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у зале святога Яна Паўла ІІ сабраліся студэнты і кіраўніцтва семінарыі на чале з рэктарам ксяндзом канонікам Віталіем Вайцяхоўскім.

Студэнты 2 і 4 курсаў паклапаціліся аб тым, каб мерапрыемства прайшло весела. Традыцыйная сустрэча ўключала розныя конкурсы, сцэнкі і іншыя забаўляльныя актыўнасці.

Такім чынам семінарысты распачалі Адвэнт, большую частку якога яны правядуць у малітве і вучобе. Таксама навучэнцы плануюць далучыцца да разнастайных справаў міласэрнасці, якія на працягу некалькіх гадоў здзяйсняе супольнасць семінарыі.

Старэйшыя студэнты гэтай навучальнай установы, якія ўжо маюць сутаны, у межах семінарыйнай практыкі ў перыяд Адвэнту ўключацца ў жыццё парафіі, удзельнічаючы ў нядзельнай Эўхарыстыі і іншых набажэнствах.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа