Пошук

30.10.2023 10:40   Catholic.by
Фота: «Слова жыцця»

У чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№ 19 (617) 2023) апавядаецца пра цудадзейны абраз Маці Божай Барунскай, які будзе каранаваны ў наступным годзе, а таксама змешчаны шэраг іншых цікавых матэрыялаў.

Цуды, здзейсненыя ў гушчары. У матэрыяле з такой назвай апавядаецца пра абраз Маці Божай Барунскай, які славіцца цудамі яшчэ з XVII стагоддзя. У наступным годзе цудадзейная ікона будзе каранавана спецыяльнымі каронамі.

Людзі баяцца не чыстца, а непасрэдна самой смерці і невядомага пасля яе. У размове з сястрой законнай ідзе гаворка пра чысцец на зямлі і малітву за памерлых.

Чаму дзецям не трэба забараняць бавіцца? У артыкуле псіхолаг тлумачыць, наколькі для дзіцяці важная гульня і ці можна гуляць у касцёле.

Набыць газету можна пачынаючы з 29 кастрычніка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Абноўлена 30.10.2023 10:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.