3 27 па 29 лістапада ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат) пройдуть рэкалекцыі для мужчын пад дэвізам «Будзь мужчынам!». Праводзіць рэкалекцыі будзе айцец Анджэй Ядкоўскі CSsR, дыяцэзіяльны духоўны айцец.
«Памрэш! З чым станеш перад Панам Богам? Бог Цябе моцна любіць і патрабуе Цябе! Бог стварыў Цябе як мужчыну: каб Ты быў шчаслівым і святым як мужчына — будзь сапраўдным мужчынам! Праз некалькі дзён у Росі затрымаемся над гэтым, станем у праўдзе перад Богам і перад сабою. І, стоячы ў пакоры, запросім Езуса Хрыста на першае месца ў сваім жыцці! Даверымся Яму!» — звяртаецца да мужчын айцец Анджэй.
Праграма (магчымыя змены):
27 лістапада, пятніца
- 20.00 — вячэра;
- 21.00 — пытанні і адказы, знаёмства, уводзіны ў рэкалекцыі.
28 лістапада, субота
- 8.00 — ранішняя малітва, lectio divina;
- 9.00 — снеданне;
- 10.00 — канферэнцыя №1;
- 11.15 — кава-паўза;
- 12.00 — святая Імша з гаміліяй;
- 13.00 — абед;
- 13.30 — вольны час;
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці;
- 15.15 — канферэнцыя №2;
- 16.30 — кава-паўза;
- 17.00 — адарацыя (з Ружанцам), магчымасць споведзі;
- 18.30 — вячэра;
- 20.30 — пытанні і адказы;
- 22.00-8.00 — індывідуальная начная адарацыя.
29 лістапада, нядзеля
- 7.45 — святая Імша з гаміліяй;
- 9.00 — снеданне;
- 10.00 — канферэнцыя №3;
- 11.30 — кава-паўза;
- 12.00 — пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў;
- 13.00 — абед;
- 13.30 — благаслаўленне, заканчэнне.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
- +375 29 588 34 56 — Вячаслаў;
- +375 29 546 83 19 — Аляксандр (Viber, Telegram).
Ахвяраванне за ўдзел, уключна з начлегам і харчаваннем, складае 140 рублёў + добраахвотнае ахвяраванне для айца-рэкалекцыяніста.
З сабой узяць: Біблію (Стары і Новы Запавет), малітоўнік, сшытак, ручку.
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу.







