Пошук

13.10.2026 15:08   pinskdiocese.by / Catholic.by

Фота: www.istockphoto.com/

У суботу, 31 кастрычніка, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце (Пінская дыяцэзія, Брэсцкі дэканат) адбудзецца сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі пад дэвізам «Свяціся Імя Тваё».

Арганізатарам мерапрыемства выступае Пінская дыяцэзія. У праграме сустрэчы — святая Імша, канферэнцыя, супольны абед, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і гадзіна праслаўлення. Сустрэча стане нагодай для маладых людзей сабрацца разам, каб праз супольную малітву, разважанне над Божым словам і праслаўленне Бога паглыбіць сваю веру і ўмацаваць еднасць.

Такія сустрэчы — гэта магчымасць для маладых людзей пазнаёміцца з равеснікамі з іншых парафій, разам памаліцца і падзяліцца сваім досведам веры. Тут можна знайсці новых сяброў, адчуць падтрымку іншых і зразумець, што ты не адзін на сваім хрысціянскім шляху.

Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна папярэдняя рэгістрацыя — <<<ТУТ>>>

Праграма сустрэчы:

  • 11.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
  • 12.00 — святая Імша і канферэнцыя, якую правядзе ксёндз Алякcандр К.;
  • 13.30–14.30 — абед;
  • 15.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
  • 16.30 — гадзіна праслаўлення.

Месца правядзення

Фота: https://my-places.by/places/brest-kostel-vozdvizheniya-svyatogo-kresta

Парафія Узвышэння Святога Крыжа, г. Брэст, вул. Леніна, 34.

За дадатковай інфармацыяй па ўдзелу ў сустрэчы звяртацца да ксяндза Антона, тэлефон: +375 29 826 07 99.

Абноўлена 13.10.2026 15:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа