З 28 снежня 2026 года па 1 студзеня 2027 года ў Лодзі (Польшча) пройдзе 49-я Еўрапейская сустрэча моладзі.
Заснаваная ў Францыі, экуменічная хрысціянская супольнасць Тэзэ славіцца сваімі міжнароднымі сходамі. У канцы кожнага года тысячы маладых людзей розных нацыянальнасцяў і канфесій збіраюцца разам, каб маліцца і дзяліцца вопытам і культурнымі асаблівасцямі з іншымі ўдзельнікамі, а таксама з жыхарамі рэгіёна і мясцовымі касцёльнымі супольнасцямі.
Наступную 49-ю Еўрапейскую сустрэчу моладзі экуменічная супольнасць Тэзэ правядзе ў Лодзі.
Праграма:
- 27 снежня (каля 23.00) — выезд з Мінска.
- 28 снежня — прыезд у Лодзь і размяшчэнне на начлег. Увечары — адкрыццё сустрэчы.
- 28 снежня па 1 студзеня — сустрэча Тэзэ ў Лодзі.
- 1 судзеня (каля 16.00) — выезд у Варшаву. Начлег.
- 2 студзеня — сняданак і вольны час да 16.00. Закупы і выезд у Мінск.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэл.: +375 (29) 130 18 54 — айцец Пётр Фроштэга OCD.







