
Белтэлерадыёкампанія ў эфіры трох агульнанацыянальных тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Льва XIV.
2 красавіка, Вялікі чацвер, тэлеканал «Беларусь 3»
- 19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
3 красавіка, Вялікая пятніца, тэлеканал «Беларусь 3»
- 23.35 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Святога Айца Льва XIV.
4 красавіка, Вялікая субота
- тэлеканалы «Беларусь 4 Віцебск» і «Віцебск»
- 21.00 — святая Пасхальная вігілія. Трансляцыя з касцёла Святога Казіміра ў Лепелі,
- тэлеканал «Беларусь 1» і «Беларусь 24»
- 23.20 — святая Пасхальная вігілія. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
5 красавіка, Вялікдзень
- тэлеканал «Беларусь 24»
- 6.20 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага,
- тэлеканал «Беларусь 1»
- 8.40 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага,
- тэлеканал «Беларусь 3»
- 16.20 — велікоднае пасланне і благаслаўленне Папы Льва IV «Гораду і свету» з Ватыкана.
Для зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі 2 і 4 красавіка трансляцыі з мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі будуць суправаджацца сурдаперакаладам.







