Пошук

31.03.2026 13:27   Тэкст: Аляксандр Панчанка / Vatican News BY

Фота: Getty Images

Апостальская Сталіца апублікавала падрабязны план Льва XIV на бліжэйшыя месяцы. Папа здзейсніць некалькі замежных падарожжаў, наведае магілу святога Аўгустына, удзеліць прэзбітэрскае і біскупскае пасвячэнні.

Служба папскіх літургічных цэлебрацый паведаміла, што з 13 па 23 красавіка 2026 года Леў XIV здзейсніць Апостальскае падарожжа на афрыканскі кантынент, падчас якога наведае чатыры краіны: Алжыр, Камерун, Анголу і Экватарыяльную Гвінею.

26 красавіка, падчас святой Імшы ў Базыліцы святога Пятра, Пантыфік удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне, а 2 мая, падчас святой Імшы ў Базыліцы святога Яна на Латэране біскупскае.

8 мая — у першую гадавіну свайго абрання Біскупам Рыма — Папа адправіцца ў Пампеі і Неапаль. Падчас гэтага пастырскага візіту ён будзе цэлебраваць святую Імшу ў пампейскім санктуарыі Маці Божай Ружанцовай.

У нядзелю 24 мая Леў XIV узначаліць цэлебрацыю з нагоды ўрачыстасці Спаслання Духа Святога. Літургія пройдзе ў Базыліцы святога Пятра ў Ватыкане.

З 6 па 12 чэрвеня Пантыфік здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Іспанію, праграма якога прадугледжвае наведванне Мадрыда, Барселоны і Канарскіх астравоў.

20 чэрвеня адбудзецца аднадзённая пілігрымка Папы да магілы святога Аўгустына, які пахаваны ў Базыліцы Сан-П’етра-ін-Чэль-д’Ора ў горадзе Павія на поўначы Італіі. Там Святы Айцец узначаліць малітву Нешпараў.

29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, Леў XIV будзе цэлебраваць святую Імшу ў Базыліцы святога Пятра ў Ватыкане, падчас якой благаславіць і накладзе паліі новым арцыбіскупам-мітрапалітам.

4 ліпеня Святы Айцец здзейсніць пастырскі візіт на італьянскі востраў Лампедуза, які знаходзіцца ў Міжземным моры на ажыўленым міграцыйным шляху з Паўночнай Афрыкі ў Еўропу.
 

Абноўлена 31.03.2026 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця