Пошук

05.02.2024 10:21   Catholic.by
Фота з архіву кс. Юрыя Санько

У сераду 7 лютага ў 19.30 ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску распачнецца евангелiзацыйны Альфа-курс.

«Альфа-курс» — гэта хрысціянскі курс, які быў адаптаваны да каталіцкага веравучэння, і сёння дапамагае многім, хто жадае адкрыць сваю каштоўнасць і зразумець сэнс жыцця. Духоўныя сустрэчы спрыяюць аднаўленню і ажыўленню веры ў Адзінага і Сапраўднага Бога.

Курс разлічаны на 12 сустрэч, арганізатары запрашаюць усіх ахвотных.

Адказны за курс — ксёндз канонік Юрый Санько, пробашч Залатагорскай парафіі.

Адрас: праспект Незалежнасці, 44 А.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:

Instagram: alpha.minsk

Абноўлена 05.02.2024 15:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця