У чацвер 8 кастрычніка Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, які прымае ўдзел у сустрэчы канферэнцый епіскапатаў з Папам Львом XIV з нагоды 10-годззя апостальскай адгартацыі папы Францішка Amoris Laetitia, цэлебраваў святую Імшу ў Базыліцы Святога Пятра ў Ватыкане каля алтара святога Яна Паўла ІІ.
Малітоўная інтэнцыя, якая спадарожнічала арцыпастыру, — падзяка за 35-годдзе аднаўлення іерархічных структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і адраджэння веры.
«Менавіта ён, святы Ян Павел ІІ, паглядзеў на Усход з надзеяй...»,
— патлумачыў выбар месца малітвы беларускі іерарх.








